Падарункі ад Кіраўніка дзяржавы прывезлі ў самыя далёкія куткі Гомельскай вобласці

10 января 2014

Навагоднія святы працягваюцца, і для таго, каб яны закранулі кожнае дзіця, людзі неабыякавыя гатовыя ехаць нават далёка ад вялікіх гарадоў. У гэтыя дні падарункі ад Кіраўніка дзяржавы прывезлі ў самыя далёкія куткі Гомельскай вобласці. Для маштабнай дабрачыннай акцыі фармулёўка чарнобыльскія раёны стала абсалютнай умоўнасцю. Тут вам і ласункі, і карагоды, і, вядома, Дзед Мароз са Снягуркай. Да старога Новага года ў іх яшчэ ёсць час.



Рэпартаж Вольгі Халадовіч. Пра гэта 10-гадовая Даша можа расказваць гадзінамі. Трапіць у сталіцу на галоўную ёлку - мара, якая стала рэальнасцю пад Новы год.


Даша - адна з тых, хто атрымаў падарункі ад Кіраўніка дзяржавы. А сёння навагоднія сюрпрызы чакалі ўсіх выхаванцаў Рэчыцкай школы-інтэрната.


Падарункі ад Прэзідэнта, ёлка, Дзед Мароз і Снягурка. Новы год працягваецца, а значыць, можна зноў загадваць жаданні. Гэтыя дзеці ў адрозненне ад большасці сваіх аднагодкаў мараць не аб планшэтах і ноўтбуках. Для іх самая запаветная мара - сустрэць у 2014-м сваіх маці і тату.


Павел Цімошын хоць і спрабуе захоўваць сур'ёзны выгляд, але ўсё роўна прыкметна, што падарунак ад Прэзідэнта яму атрымліваць асабліва прыемна.


У гэтым інтэрнаце жывуць дзеці, якія засталіся без бацькоў. Акрамя выкладчыкаў, малодшых школьнікаў апекуюць самыя дарослыя выхаванцы - 11-класнікі. І хоць агульнымі намаганнямі і педагогаў, і дзяцей кожны Новы год імкнуцца зрабіць асаблівым, гэтым разам свята перасягнула ўсе чаканні.


На працягу тыдня падарункі ад Прэзідэнта толькі ў Гомельскай вобласці атрымаюць больш чым паўтары тысячы дзяцей. Навагоднія сюрпрызы даедуць нават у самыя аддаленыя і пацярпелыя ад аварыі на ЧАЭС раёны. Там іх ужо з нецярпеннем чакаюць.