1944 год. Ішоў 1105-ы дзень вайны

30 июня 2016
Савецкія войскі 1-га Беларускага фронта імкліва развівалі наступ у бок Мінска. Сёння былі вызваленыя Любанскі, Краснаслабодскі, Плешчаніцкі, Капаткевіцкі, Слуцкі раёны і Слуцк. У Слуцку абараняліся дзве нямецкія пяхотныя дывізіі. Усю ноч на 30 чэрвеня праціўнік адчайна супрацівіўся. А ўжо раніцай Слуцк быў вызвалены. Падчас адступлення нямецкія факельшчыкі падпальвалі дамы, узрывалі прадпрыемствы. Толькі імклівы наступ савецкіх войскаў перашкодзіў немцам цалкам знішчыць Слуцк.