15 лютага ў праваслаўных вернікаў Грамніцы

15 февраля 2022
Сёння ў вернікаў - адно з 12-ці найважнейшых святаў у праваслаўным каляндары - Грамніцы. У гэты дзень паволде Евангелля ўспамінаюць Багародзіцу, якая ўпершыню занесла маленькага Ісуса ў храм і атрымала вестку: яе сын - боганемаўля, што нясе святло, якога чалавецтва чакала шмат гадоў. У гэты дзень у храмах здзяйсняюць святочныя літургіі і асвячаюць свечкі. Грамніцы - гэта час, калі зіма сустракаецца з вясной: якое надвор'е сёння, такой і вясна будзе.