12 сутак у космасе, 7 навуковых і адукацыйных праграм выкананы! Экіпаж "Саюза МС-24" з Марынай Васілеўскай гатовы вярнуцца на Зямлю

5 апреля 2024

Місія Марыны Васілеўскай на Міжнароднай касмічнай станцыі завяршаецца. 7 навуковых і адукацыйных праграм выкананы. У суботу, 6 красавіка, у 6:52 экіпаж "Саюза МС-24" адстыкуецца ад МКС і накіруецца на Зямлю. Для пошукава-выратавальнага забеспячэння сустрэчы ўсё гатова. Сустракаць Марыну Васілеўскую будзе і здымачная група АТН. Падрабязнасці ў Анастасіі Бенедзісюк (гл. відэа).