11 жанчын у Віцебскай вобласці ўдастоеныя ордэна Маці

12 октября 2018

Сёння ўзнагароды ўручылі ва ўрачыстай атмасферы. Падтрымаць любімых мам прыехалі іх дзеці. Усяго 720 жыхарак паўночнага рэгіёна з'яўляюцца кавалерамі высокай узнагароды за матчыну працу. Таксама сёння названыя імёны лаўрэатаў рэгіянальнай прэміі імя Героя Савецкага Саюза Зінаіды Тусналобавай-Марчанкі. Сярод іх - педагогі, сацыяльныя і творчыя работнікі, урачы, працаўнікі сяла. Пры гэтым, як гавораць жанчыны, найважнейшая місія ў іх жыцці - мацярынства: у ім яны знайшлі шчасце і прызванне.

Прэмія імя Зінаіды Тусналобавай-Марчанкі ўручаецца ў паўночным рэгіёне з 1987 года. За гэты час яе лаўрэатамі сталі 472 жыхаркі Віцебскай вобласці.