11 дзяцей нарадзіліся ў Мінску ў навагоднюю ноч

3 января 2022
Свята ў квадраце. 11 дзяцей нарадзіліся ў Мінску ў навагоднюю ноч: 10 дзяўчынак і 1 хлопчык. Першае немаўля з'явілася на свет у радзільным доме № 1. Малыш і маладая матуля адчуваюць сябе добра: рыхтуюцца да выпіскі і прымаюць віншаванні. З падарункамі да іх сёння завіталі прадстаўнікі Беларускага саюза жанчын, Саюза моладзі і галоўныя навагоднія персанажы.

Тым часам у Мінскай вобласці навагодні цуд здарыўся аж сем разоў. У навагоднюю ноч нарадзіліся 3 хлопчыкі і 4 дзяўчынкі. Самае першае дзіця ў 2022 годзе з'явілася ў Салігорску.