10 красавіка апошні дзень вылучэння дэлегатаў на УНС

10 апреля 2024

Сёння апошні дзень вылучэння дэлегатаў на Усебеларускі народны сход ад мясцовых саветаў дэпутатаў і грамадзянскай супольнасці. Састаў УНС аптымальна вызначаны заканадаўствам - 1 200 чалавек.

Народнае веча зможа сцвярджаць найважнейшыя для краіны дакументы, кірункі знешняй і ўнутранай палітыкі, узяўшы на сябе ролю стабілізатара ў грамадстве. Колькасць дэлегатаў, якія будуць абраныя ад мясцовых саветаў дэпутатаў, 290 чалавек, ад грамадзянскай супольнасці - 400. Вынікі выбараў дэлегатаў Усебеларускага народнага схлоду ЦВК падвядзе 16 красавіка.

Напярэдадні ЦВК устанавіў вынікі выбараў і зарэгістраваў абраных членаў Савета Рэспублікі. У верхнюю палату парламента ўвайшлі 56 чалавек: 18 жанчын і 38 мужчын.

Савет Рэспублікі традыцыйна аб'ядноўвае ў сваім саставе лепшых прадстаўнікоў з усіх рэгіёнаў краіны, тых, хто не па чутках ведаюць жыццё, валодаюць сур'ёзнымі прафесійнымі навыкамі, умеюць вырашаць пастаўленыя задачы.