108-гадовая воданапорная вежа ўпершыню адзначыла свой дзень нараджэння моладзевай вечарынкай

17 сентября 2018

Архітэктурны тэхнарэйв. Самая вядомая ў Беларусі воданапорная вежа ўпершыню адзначыла свой дзень нараджэння моладзевай вечарынкай. Яшчэ 108 гадоў таму інжынерны будынак функцыянаваў і забяспечваў бальнічныя карпусы чыгуначнай бальніцы Мінска. Сёння вытрыманая ў неагатычным стылі, абсыпаная чырвонай аўстрыйскай цэглай, вежа ўваходзіць у рэестр гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. Да святочнай даты тэрыторыю ля вежы ўпрыгожылі тэматычнымі графіці. У праграму мерапрыемства ўключылі шэраг цікавостак: дыджэй-сэты, танцавальныя майстар-класы, лаўнж-зону. А вось сама воданапорная вежа заззяла і стала галоўнай дэкарацыяй вечара.

Фестываль пад адкрытым небам сабраў не толькі беларускіх музыкантаў. У гістарычных лакацыях для Мінчан адыграў сэт дыджэй з Корсікі, Францыя.