Вікторыя Азаранка атрымала пяты сеяны нумар на Адкрытым чэмпіянаце Францыі па тэнісе

17 мая 2016

"Ралан Гарос" стартуе 22 мая паядынкамі асноўнай сеткі. А ў найбліжэйшую пятніцу пройдзе жараб'ёўка, дзе беларуска даведаецца, хто будзе яе першай саперніцай. Дарэчы, у Парыжы Азаранка з нядзелі, учора яна правяла тут першую трэніроўку.