101 год адзначае Герой Сацыялістычнай Працы і ветэран Вялікай Айчыннай А. І. Слабада

27 августа 2021

Пасля ста жыццё толькі пачынаецца! Так лічыць Аляксандр Іванавіч Слабада - Герой Сацпрацы і ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Дарэчы, сёння ён сустракае свой 101-шы дзень нараджэння. Уладальнік шматлікіх узнагарод, сярод якіх два ордэны Чырвонага Сцяга і медалі "За адвагу", на здароўе не скардзіцца і ахвотна прымае гасцей. З імі дзеліцца сакрэтам доўгажыхарства.

Пачатак баявых дзеянняў юны ўраджэнец Віцебскай вобласці сустрэў пад Бялынічамі. Удзельнічаў у абароне Магілёва, Смаленска і Масквы. Паспеў пабыць у тыле ворага, а таксама камандзірам партызанскага атрада. Перамогу сустрэў у маскоўскім шпіталі.