Латвію чакае энергетычны крызіс з-за адмовы ад расійскага газу

15 апреля 2022
Рэкордна падаражэла электрычнасць у Латвіі. У сакавіку сярэдняя цана на электраэнергію вырасла амаль на 60 %  у параўнанні з лютым. А адмова ад расійскага газу можа скончыцца для краіны энергетычным крызісам. Такі несуцяшальны прагноз зрабіў кіраўнік кампаніі "Латвійскі газ". Былы прэм'ер прыбалтыйскай рэспублікі адзначыў: зараз прадпрыемства бярэ газ са сховішча і будзе вырашаць, што рабіць у маі. 

Бо закупляць блакітнае паліва па цяперашніх цэнах занадта дорага. Латвія спадзяецца на паніжэнне цэн, але палітыкі "ствараюць паніку на рынку, якая толькі павышае кошт энерганосьбітаў", -  рэзюмаваў кіраўнік латвійскай кампаніі.