100 гадоў з дня нараджэння беларускага мастака Міхаіла Савіцкага

18 февраля 2022

100 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Савіцкага. Вялікі майстар акадэмічнай мастацкай школы і адзіны мастак, які стаў Героем Беларусі. Сёння спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння стваральніка "Партызанскай мадонны" Міхаіла Савіцкага. З манументальным пафасам ён пераносіў на палотны тэму Вялікай Айчыннай і перамогі савецкага народа. Драму жыцця вязень адразу трох канцлагераў зафіксаваў і ў серыі "Лічбы на сэрцы". Да юбілею майстра яго вучні (выпускнікі творчых майстэрняў Міхаіла Савіцкага) зноў сустрэнуцца на Някрасава, 3. Усяго на пляцоўцы былых арт-лабараторый і сённяшняга Цэнтра сучасных мастацтваў дзякуючы мастаку пуцёўку ў арт-эліту атрымалі 70 аўтараў. Убачым пейзажную лірыку Ігара Бархаткова, жаночыя вобразы ад Уладзіміра Кожуха і сентыментальныя сюжэты Аляксандра Сушы.

У панядзелак, 21 лютага, вучні майстра збяруцца на пляцоўцы былых творчых майстэрняў, каб ушанаваць памяць Героя Беларусі. Удзельнікаў мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю Міхаіла Савіцкага, павіншаваў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што юбілейныя ўрачыстасці ў Год гістарычнай памяці пройдуць пад знакам захавання гераічнай спадчыны, дапамогуць адкрыць новыя старонкі жыцця і творчасці народнага мастака-патрыёта.