"100 ідэй для Беларусі": будаўнічы 3D-прынтар сярод фіналістаў праекта

7 февраля 2024

Ці можна надрукаваць дом? З гэтай задачай справіцца будаўнічы 3D-прынтар. У ліку фіналістаў Мінскага абласнога этапа праекта "100 ідэй для Беларусі" - стартап інжынера-канструктара з Салігорска. "Брамс", паводле задумкі аўтара, здольны ўкладваць бетон пласт за пластом і ўзводзіць будынкі. І ўсё гэта без удзелу чалавека. Дзякуючы прыладзе можна сэканоміць і грошы, і час.

Прынцып працы будаўнічага 3D-прынтара амаль такі ж, як у звычайнага. Толькі замест чарнілаў - бетон. Спецыяліст задае праграму, пабудаваць "Брамс" здольны будынак любой вышыні. На ўстаноўку абсталявання неабходна ўсяго пару гадзін. Узвесці сцены аднапавярховага дома прынтар зможа за 15 гадзін.