100 беларускіх кампаній прадставілі свае сацыяльныя праекты

4 декабря 2019
Міжнародныя прынцыпы карпаратыўнай адказнасці  набіраюць ўсё большую папулярнасць сярод прадстаўнікоў як буйнога, так і малога бізнэсу.  

У спісе паспяхова реалізаваных сёлета - такія праекты як "Ціхія касы" і "Старшы спецыяліст" - па працаўладкаванні людзей з парушэннем слыху, а таксама сталага ўзросту. Надзея Сербіненка - пра важныя ініцыятывы.

У гэта складана паверыць, але Злаце 60 гадоў. І на сваю новую работу - адміністратарам аптэкі - яна ўладкавалася пасля ўдзелу ў конкурсе.

Буйная сетка аптэк пачала набіраць кандыдатаў у праект "Старшы спецыяліст" летась. Людзі 55-плюс паўтара месяца праходзяць навучанне - і лепшых прымаюць на працу. У гэтым спісе апынулася і Злата Шыбко.

Сацыяльна адказны бізнэс-трэнд, які набірае папулярнасць ў сталіцы

Кампаніі - як вялікія, так і малыя - імкнуцца прыносіць карысць грамадству і тым самым ствараюць уласны правільны імідж. 
Сёлета ў публічных слуханнях сацыяльна адказных кампаній  было прадстаўлена каля ста праектаў з розных сфер.

Яшчэ адзін інклюзіўны проект, яки рэалізуецца ў Мінску і яшчэ некалькіх гарадах - ціхая каса

Людзі з парушэннем слыху, нароўні з астатнімі касірамі абслугоўваюць пакупнікоў. Вось толькі вітаюць іх крыху незвычайным спосабам - вось так на мове жэстаў будзе "вітаю". 
Калегі Андрэй і Генадзь  уладкаваліся касірамі амаль адначасова, пасля вучобы ў каледжы. Абодва - амаль не чуюць. Пасля стажыроўкі і курсаў  маладыя касіры навучыліся правільна камунікаваць з пакупнікамі, нават і без выкарыстання слоў. 
Пакуль сацыяльная адказнасць некаторых кампаній толькі пачынае "абуджацца", іншыя - штодзень даюць магчымасць працаваць тым, хто ў сваёй рабоце мае асаблівую патрэбу.