Зялёную хвалю паспрабавалі сёння злавіць інспектары ДАІ

21 июня 2013
Яны выбралі выпадковага вадзіцеля і нагадалі яму рухацца з хуткасцю 60 кіламетраў за гадзіну. Пры такіх умовах усе святлафоры будуць сустракаць яго зялёным колерам. Вадзіцелю на дадзеным адрэзку нават не абавязкова перастройвацца, а рухацца разам з патокам. Як сцвярджаюць інспектары ДАІ, злавіць зялёную хвалю можна на любой сталічнай вуліцы. Галоўнае - не перавышаць зададзеную хуткасць.


Згодна са статыстыкай ДАІ, хуткасць - другая па значнасці прычына аварый на дарозе. Толькі ў гэтым годзе з-за незахавання хуткаснага рэжыму загінулі 3 чалавекі, амаль 40 атрымалі цяжкія траўмы.