Заўтра ў сталіцы слупкі тэрмометраў апусцяцца да 17 градусаў

17 января 2014

Зіма працягвае сваё трыумфальнае шэсце. Снегу выпадзе больш, а маразы ўзмоцняцца. Заўтра ў сталіцы слупкі тэрмометраў апусцяцца да 17 градусаў. Марозныя дні абяцаюць быць сонечнымі і бязветранымі. На Вадохрышча ноччу ў Мінскай вобласці чакаюцца моцныя маразы, месцамі да мінус 24.


У сувязі з узмацненнем снегападу і абвастрэннем дарожнай сітуацыі ДАІ вобласці працуе па спецыяльным плане Надвор'е. У адпаведнасці з ім, арганізаваны кругласутачны маніторынг дарог і расчыстка іх ад снегу і галалёду.