Моўная падрыхтоўка да чэмпіянату свету па хакеі пачалася

23 января 2014

Мінскі лінгвістычны ўніверсітэт арганізаваў курсы англійскай мовы для спецыфічных мэтаў. Больш за трыста слухачоў - прадстаўнікоў розных прафесій - ужо займаюцца на курсах. Заяўкі на навучанне падалі Беларуская чыгунка, Міністэрства аховы здароўя, Нацыянальная авіякампанія, аптэчныя сеткі і банкі. Навучальныя курсы для іх распрацоўваюцца з улікам прафесійных патрабаванняў і ўзроўню падрыхтаванасці работнікаў.


Спецыяльны размоўнік для работнікаў рэстараннага бізнесу быў распрацаваны сталічнымі лінгвістамі. Усяго на факультэце замежных моў для кіруючых работнікаў навучаецца больш за тысячу сто слухачоў розных галін.