Я – ліцвін – рэтраспектыва ў 19-е стагоддзе

20 мая 2013

У малой зале Белдзяржфілармоніі паэтычна-музычную імпрэзу паводле твораў Уладзіслава Сыракомлі прадэманстраваў тэатр Зніч. Я – ліцвін – рэтраспектыва ў 19-е стагоддзе ад трупы, прафарыентацыя якой монаспектаклі. Вершы паэта і гісторыка літаратуры прагучалі пад польскую і беларускую класічную музыку. Акрамя таго, упершыню сталічная публіка пачула беларускі варыянт балады “Паштальён”, з якой Сыракомля дэбютаваў у віленскім друку.


Галіна Дзягілева, дырэктар і мастацкі кіраўнік паэтычнага тэатра аднаго акцёра Зніч: У той час была дзяржаўная мова польская, але ён пісаў таксама творы і на беларускай мове і называў сябе “Я – ліцвін і мой дзед ліцвін, і мой прадзед ліцвін”. Для нас, як мы ведаем, гэта беларусы ў той час.


Камернае дзеянне суправаджалася тэматычным мастацкім афармленнем – палотны народнага мастака Беларусі Гаўрылы Вашчанкі.