ВНУ недалічацца студэнтаў

3 июня 2013

Сёлета 117 тысяч абітурыентаў зарэгістраваліся для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні, што на 20 тысяч менш, чым у мінулым годзе. Выпрабаванні для кандыдатаў у студэнты пройдуць з 14 па 28 чэрвеня. Першымі ацэняць ўзровень складанасці заданняў выпускнікі, якія выбралі для здачы беларускую мову. Рэзервовы дзень для правядзення ЦТ па вучэбных прадметах 4 ліпеня.