У Палацы спорту праходзіць рэспубліканскі фестываль-конкурс “Млын моды”

3 мая 2013

На гэты раз міжнароднаму журы прыйдзецца выбраць  са 110- ці конкурсных калекцый толькі 15 пераможцаў. Так званы майстар-клас маладым куцюр’е дадуць дызайнеры з Італіі, Францыі і Вялікабрытаніі. Іх гасцявыя калекцыі моднікі і модніцы ўбачаць заўтра падчас  гала-паказу.


Заўтра ж  вырашыцца і галоўная інтрыга конкурсу. Лепшыя калекцыі айчынных мадэльераў зноў прэзентуюць на подыуме. Безумоўна, галоўным козырам для пераможцаў стануць стажыроўкі за мяжой.