Верхні горад ў выхадныя ператвараецца ў сапраўдны горад майстроў і музыкаў

9 августа 2014
На плошчы ля Ратушы гасцям і жыхарам сталіцы дадаюць настрою музычныя калектывы - як прафесійныя, так і аматарскія.

Акрамя музыкантаў, у Верхнім горадзе ў выхадныя гаспадараць рыцары, акцёры і скамарохі. Вулічныя тэатры збіраюць шмат цікаўных гледачоў, якія ахвотна вандруюць па розных эпохах.