Учарашні алімпійскі дзень можна смела назваць эпахальным

15 февраля 2014

Адразу тры медалі, два з якіх - найвышэйшай пробы - дасталіся Беларусі. Біятлон, а зараз і фрыстайл, сталі сапраўды нашымі відамі спорту. Такія спартыўныя перамогі натхнілі мінчан і гасцей сталіцы настолькі, што на сённяшнюю агульнагарадскую лыжню прыйшло нават больш людзей, чым чакалі арганізатары. І, па меншай меры, усе раўняліся на ўдалы вынік нашых алімпійскіх зорак. Антаніна Станкевіч таксама далучылася да спартыўнага свята.