У святочныя дні сталічныя магазіны падоўжаць працу

25 ноября 2014
Паводле рэжыму звычайнага дня будуць гандляваць 25, 31 снежня і 7 студзеня. У першы ж дзень новага года будуць адкрытыя толькі харчовыя магазіны. Кафэ, сталовыя і рэстараны будуць працаваць без выхадных. Дарэчы, з 12 снежня прапаноўваюць шопінг на свежым паветры ля Палаца спорту. Сёлета святочны кірмаш будзе працаваць нават у навагоднюю ноч.