У пасёлку Рудзенск пенсіянер зваліўся ў калодзеж

6 августа 2014

Надзвычайнае здарэнне ў Пухавіцкім раёне. У пасёлку Рудзенск пенсіянер зваліўся у калодзеж. 87-гадовы дзядуля набіраў ваду з 5-мятровай студні, але не змог утрымаць раўнавагу. На месца здарэння відавочцы выклікалі ратавальнікаў і меддапамогу. Аднак выратаваць мужчыну не ўдалося. Супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях выцягнулі з калодзежа цела загінуўшага пенсіянера.