У паліклініку на канцэрт

8 мая 2014
Сёння ветэранаў Маскоўскага раёна запрасілі на ўрачыстасць, якую прысвяцілі Дню Перамогі. Штогод напярэдадні 9 Мая работнікі 5-й гарадской паліклінікі сумесна з творчымі калектывамі ладзяць гадзіны памяці і святочныя праграмы. Ваенныя песні, патрыятычныя вершы і танцавальныя нумары. Акрамя таго, адбыўся і круглы стол, падчас якога абмеркавалі пытанні медаблугоўвання ветэранаў, якія наведваюць гэтую медыцынскую ўстанову.
Ва ўстанове аховы здароўя для ветэранаў і ахвяр вайны дзейнічае так званы чырвоны талон, які дазваляе такой катэгорыі пацыентаў прыходзіць на прыём да ўрача без чаргі.