У першы майскі дзень у сталіцы адкрыецца сезон фантанаў

26 апреля 2014

Ужо завяршаюцца падрыхтоўчыя работы. Спецыялісты прыбіраюць фантаны ад смецця і вяртаюць на месца знятыя на зіму элементы. Да свята ўсе яны будуць гатовы да запуску. У Мінску больш за 60 дзеючых фантанаў, сёлета да іх далучыцца і рэканструяваны Вянок.


Наталля Кузьміцкая яго ўжо ацаніла. Фантан у Купалаўскім парку з'явіўся яшчэ ў сярэдзіне 50-ых. Аднак да 1972 ён нічым не адрозніваўся ад іншых. Менавіта сёлета, у гонар 90-годдзя знакамітага беларускага паэта, на фантане з'явілася бронзавая скульптура Вянок. Новы сезон кампазіцыя сустрэне ў адноўленым выглядзе.


Васіль Луферчык, намеснік начальніка аддзела УП Мінскзелянбуд: Купал стаў значна больш салідным, агульная кампазіцыя захавалася, гэта купал, дзяўчаты вянок пускаюць. Фантан стаў больш буйным, з'явілася дадатковая колькасць струменяў вакол дзяўчат.


Услед за Вянком самы стары, 140-гадовы фантан Хлопчык з лебедзем сёлета, нарэшце, трапіць на рэканструкцыю.


Зараз падрыхтоўка ўсіх фантанаў да адкрыцця завяршаецца. Каб 1 мая яны пачалі радаваць жыхароў і гасцей сталіцы, супрацоўнікі Зелянбуда кожны дзень тэсціруюць водныя аб'екты і займаюцца добраўпарадкаваннем тэрыторыі.


Сёння ў сталіцы амаль 60 фантанаў розных памераў, формаў і магутнасцяў.


Адным з самых вялікіх у горадзе лічыцца вось гэты фантан, каля Тэатра оперы і балета. Вышыня яго струменяў перавышае 10 метраў, а для поўнага запаўнення неабходна 300 тысяч літраў вады. У сонечныя і спякотныя дні месца для адпачынку тут не знайсці.


Праз тыдзень у гэтым скверы плануецца і ўрачыстае адкрыццё сезона фантанаў. На працягу 5 месяцаў яны будуць радаваць прыгожым выглядам і свежай прахалодай.