У Мінскай вобласці зафіксавана больш за 250 выпадкаў укусаў кляшчоў

14 мая 2014
30% з іх прыпадаюць на дзяцей. Першыя ахвяры былі выяўлены яшчэ ў сакавіку. Спецыялісты тлумачаць раннюю актывізацыю кляшчоў кліматычнымі змяненнямі. Спрыяльныя ўмовы для гэтых насякомых - тэмпература паветра плюс пяць градусаў, вільготнае асяроддзе, высокая трава і кусты. Таму не толькі ў лясах ёсць рызыка ўкусу кляшчоў, але і ў гарадскіх парках. Каб засцерагчы сябе ад насякомых, спецыялісты раяць пачаць з уласнага гардэроба.
Анжэла Галенчык, загадчыца аддзела Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя: Вопратка павінна быць шчыльная, на нагах высокія чаравікі або боты. Для аматараў ляснога адпачынку - па максімуме закрытыя адкрытыя ўчасткі цела, рэпеленты ўжываць, самае галоўнае - праз кожныя 2-3 гадзіны сама- і ўзаемаагляд.
Самастойна даставаць кляшча можна толькі тады, калі з моманту ўкусу прайшло дзве-тры гадзіны. Працэдуру трэба праводзіць у стэрыльных умовах.