У Мінскім раёне загінуў матацыкліст

17 июня 2014

Як стала вядома, 37-гадовы мужчына ехаў на кросавым матацыкле Minsk без вадзіцельскага пасведчання. У раёне пасёлка Прывольнага байкер не зладзіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў дрэва. У выніку ад атрыманых траўм мужчына памёр на месцы. Адзначым, з пачатку года гэта ўжо 37-е ДТЗ з удзелам байкераў. 9 чалавек у гэтых аварыях загінулі.