У Мінску прайшоў дабрачынны выпускны баль

5 июня 2014
Адзначылі яго крыху раней за агульны дзень святкавання ў сталіцы, выпускныя стартуюць на наступным тыдні. Але гэты факт не перашкодзіў выпускнікам і вучням Рудзенскай школы-інтэрнату адзначыць і канец навучальнага года. Адна з дабрачынных арганізацый сталіцы падрыхтавала анімацыйную праграму разам з клоўнам, фокуснікам і дрэсіроўшчыкам сабак.

Да мерапрыемства далучыліся і грымёры Белтэлерадыёкампаніі. Для дзевяці выпускніц яны зрабілі макіяж і адпаведныя святу прычоскі.
У канцы балю выпускнікам уручылі дыпломы аб сярэдняй адукацыі.