У Мінску прайшоў баль праваслаўнай моладзі

3 февраля 2014

Ад урачыстага паланэза да жвавай лявоніхі. Пераключыцца з танца на танец і не заблытацца ў стылях навучыліся ўдзельнікі балю праваслаўнай моладзі. Але гэта не значыць, што прадстаўнікам іншых канфесій уваход быў забаронены. Якраз не. Прычым, з кожным годам да вопытных ўдзельнікаў далучаюцца пачаткоўцы. Дарэчы, сёлета гэта шосты баль, які аб'яднаў сотні аматараў класічнай музыкі.


Пра культуры мінулых стагоддзяў у танцы і не толькі - Аляксандра Драгун. З урачыстага паланэза адкрываюць шосты бал праваслаўнай моладзі. Калі на рэпетыцыях вальсіравалі ў зручным адзенні і без абцасаў, цяпер жа план максімум. Не толькі не заблытацца ў рытме і тэмпе, але ў адпаведнасці з этыкетам, паводзіць сябе як сапраўдныя дамы і галантныя кавалеры.


Велічную мелодыю змянілі павольныя гукі вальса. Калісьці гэты танец аб'яднаў Аляксандра і Вольгу ў пару на паркеце, а праз тры гады - у адзіную сям'ю.


Сёлета ў праграме балю прысвяцілі цэлае аддзяленне народным танцам. Лявоніха, кракавяк, полька - на ўсе 90 хвілін. Удзельнікі балю бавяць час з карысцю. Збіраюць сродкі для дабрачыннасці на лячэнне дзяцей з анкалагічнымі захворваннямі.


На мерапрыемстве - дрэс-код. Бальныя сукенкі і смокінгі ніхто не адмяняў, а таму сучасныя хлопцы і дзяўчаты ператварыліся ў сапраўдных дам і кавалераў. Адзіная падобная дэталь ва ўборах - невялікія атласныя брошкі і бранзалеты.


Спецыяльныя ўпрыгажэнні для танцавальных пар - рознакаляровыя стужкі з кветкамі. Напрыклад, вялікая ружа на далікатнай тканіне - для дам, а ярка-чырвоныя брошкі - для тых, хто пакуль не адважыўся вальсіраваць на публіцы. Дарэчы, сотні такіх аздабленняў зроблены ўручную арганізатарамі балю.


Культура мінулых стагоддзяў панавала літаральна ў фае палаца. І не толькі з-за адпаведных дэкарацый. Там арганізавалі літаратурны, музычны і фотасалоны. Дарэчы, баль - гэта і месца для размовы і знаёмства моладзі.


Без выключэння ў гэты вечар ніводная дама не засталася без ўвагі кавалера. Пра гэта пытанне паклапаціліся яшчэ паўгода таму, калі ў рады танцораў набіралі і вайскоўцаў.


На паркет выйшлі каля трох соцень пар, каб разам правесці танцавальны вечар і атрымаць асалоду ад класічнай музыкі.