У ліцэі БДУ стартаваў X Міжнародны форум Тэатральны куфар - 2013

23 сентября 2013
Ад камедыі да трагедыі, ад мовы латышскай да грузінскай. Спецыяльна для замежных удзельнікаў фестывалю, якія з'ехаліся ў Мінск з 18 краін свету, за некалькі гадзін да ўрачыстага адкрыцця арганізавалі промаэкскурсію па беларускай сталіцы. Аўтобус з інтэрнацыянальнай дэлегацыяй курсіраваў па адметных мясцінах Мінска.

Фестывальныя спектаклі на працягу тыдня будуць іграць на чатырох сталічных пляцоўках. Актавая зала ліцэя БДУ, Палац культуры прафсаюзаў, а таксама Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі. Асаблівасцю гэтага сезона стане шоукейс беларускіх студэнцкіх тэатраў, якія прымаюць удзел у форуме па-за конкурсам.