У Барысаве праходзяць вучэнні ратавальнікаў

4 июня 2013

У праграме мнагабор'я: ліквідацыя наступстваў тэхнагеннай катастрофы, тушэнне пажараў, а таксама пошук прапаўшых у лесе. У спаборніцтвах прымае ўдзел шэсць каманд - па выніках выступлення сфарміруюць абласную дружыну для ўдзелу ў рэспубліканскім этапе мнагабор'я.


Заўтра пройдзе заключны від спаборніцтваў - вучэнні на вадзе. Рэспубліканскі фінал адбудзецца ў канцы чэрвеня ў Віцебскай вобласці.