У Мінскага раёна можа з'явіцца ўласнае свята

16 декабря 2013

Сваю чырвоную дату календара плануюць увесці жыхары аграгарадка Наваселле. Напярэдадні свята Дзень тат адзначылі ў мясцовым доме культуры. Мерапрыемства прайшло пад назвай тата - мой гонар. Цёплыя словы шчырасці са сцэны прымалі тыя, хто можа быць кім заўгодна, толькі маці не можа быць.


Дзмітрый Паўлоўскі, дырэктар навасельскага дома культуры і вольнага часу: Мы паспрабавалі зрабіць мерапрыемства, тат трэба таксама адзначаць. Не толькі 23 лютага - у Сусветны дзень мужчын. Можа быць, з нашай падачы далей пойдзе ў раёне свята. Можа быць, і вобласць пажадае ўзяць на нататку сабе гэта.



Дзмітрый Яроцкі, удзельнік свята: Цікава, незвычайна. Маці мы заўсёды ўшаноўваем. Ёсць дзень маці, 8 сакавіка. Дзень таты - гэта нешта незвычайнае, нешта новае.


Такое свята праходзіла ўпершыню. Арганізатары спадзяюцца, што такое віншаванне бацькоў стане добрай традыцыяй. Хаця б сярод жыхароў аграгарадка.