Цяжкія ўмовы надвор'я захоўваюцца ў сталічным рэгіёне

10 февраля 2014

Дысбаланс паміж дзённай і начной тэмпературамі стаў прычынай узнікнення галалёду, у выніку больш за 200 мінчан трапілі на незапланавы прыём да траўматолагаў. Вадзіцелі былі больш асцярожнымі, густыя туманы, паводле папярэдняй інфармацыі ДАІ, не паўплывалі на колькасць аварый у сталіцы. Сітуацыю у горадзе ацаніла Наталля Кузьміцкая.



Толькі на гэтую станцыю хуткай дапамогі ў мінулыя выхадныя трапіла прыкладна удвая больш пацыентаў з траўмамі рознай ступені цяжкасці. Менш тых, хто няўдала з'ехаў з горкі, больш тых, каго заспеў знянацку галалёд.


Падчас адлігі медыкі раяць выбіраць больш зручны абутак, жанчынам мэтазгодна адмовіцца ад абцасаў. Між тым некаторыя мінчане ўжо добра ведаюць правілы бяспечнага руху па тратуарах.


Вадзіцелі аказаліся больш падрыхтаванымі да цяжкіх умоў надвор'я. Усплёску аварый не адбылося. Наадварот, іх колькасць за мінулыя суткі паменшылася ўдвая.


Нягледзячы на тое, што аварыйная сітуацыя ў горадзе палепшылася, ДАІ заклікае аўтаўладальнікаў выконваць хуткасны рэжым і ўключаць супрацьтуманныя фары і габарытныя агні.


Паводле прагнозаў сіноптыкаў, такое анамальнае цяпло, а разам з ім туман і галалёдзіца працягнуцца да канца тыдня.