Турнір па тайландскім боксе сярод дзяцей і падлеткаў прайшоў у Мінску

11 января 2014

Турнір па тайландскім боксе сярод дзяцей і падлеткаў сёння прайшоў у 205-й сталічнай школе. Спаборніцтвы дапамаглі арганізаваць функцыянеры грамадскай арганізацыі Чынук, якія, дарэчы, узялі шэфства над навучальнай установай і заснавалі секцыю па муай-тай. У адкрытым турніры прыняць удзел мог кожны. Адзінае абмежаванне - узрост ад 5 і да 14 гадоў. Паводле слоў педагогаў, занятак гэтым відам спорту дысцыплініруе выхаванцаў.


На рынгу кіпелі страсці, а за яго межамі панавала па-сапраўднаму сяброўская атмасфера. Гэта, паводле слоў арганізатараў, галоўнае: спорт аб'ядноўвае людзей. Ужо з малых гадоў дзеці вучацца паважаць адзін аднаго і любіць здаровы лад жыцця.