Трагедыя на вадзе

5 августа 2014
У Смалявічах патануў 15-гадовы падлетак. У службу ратавання патэлефанаваў відавочца здарэння. Супрацоўнікі АСВОДа на паверхні возера чалавека не знайшлі. Цела хлопца дасталі з глыбіні паўтара метра. Як стала вядома, пацярпелы падлетак адпачываў разам з сябрам на неабсталяваным для купання вадасховішчы. Прычыны здарэння пакуль высвятляюцца.


Ратавальнікі чарговы раз нагадваюць аб простых правілах бяспекі. Нельга ныраць і купацца ў забароненых і невядомых вадаёмах, заплываць за папераджальныя знакі і адпачываць на вадзе ў стане алкагольнага ап'янення.