Урачыстую прысягу прынеслі першакурснікі Акадэміі МУС

29 августа 2013

Урачыстую прысягу розумам і сэрцам сёння прынеслі 395 першакурснікаў Акадэміі МУС. Будучыя следчыя, эксперты і аператыўнікі паспяхова прайшлі ўступныя экзамены і вось ужо амаль месяц іх рашучасць выпрабоўвалася на так званых зборах або курсе маладога байца. Сярод новага папаўнення і 7 дзяўчат. Ніякіх паслабленняў слабому полу. Ім давялося прайсці самы жорсткі адбор - 10 чалавек на месца.


Уладзімір Бачыла, начальнік Акадэміі МУС Беларусі:


Курсанты будуць вучыцца не 5 гадоў, а 4. Гэтыя стандарты змянілі і методыку выкладання. Таму што да 60% часу навучэнцы павінны прысвяціць самастойнай падрыхтоўцы. І толькі 40% часу - у зносінах з выкладчыкамі. Падыходы да падачы інфармацыі павінны быць змененыя. Трэба навучыць курсантаў вучыцца самастойна.


150 студэнтаў Акадэмii МУС будуць вучыцца для іншых праваахоўных органаў: Следчага камітэта, ДФР, Пагранкамітэта, Камітэта судовых экспертыз і Міністэрства абароны.