Цёплы люты працягваецца

17 февраля 2014

Вясновае надвор'е і плюсавая тэмпература захаваецца і на гэтым тыдні. Антыцыклон з Атлантыкі прынёс вільготныя і цёплыя паветраныя масы. Таму днём слупок тэрмометру ў некаторых раёнах паднімецца да 6 градусаў цяпла. А галалёдзіцу і тэмпературу са знакам мінус можна чакаць толькі ноччу і ў ранішнія часы.


Дзмiтрый Рабаў, начальнiк службы гiдраметэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра: У другой палове тыдня таксама істотных змяненняў не адбудзецца, месцамі чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Будуць складацца спрыяльныя ўмовы для ўтварэння ў начныя і ранішнія гадзіны туману, галалёдных з'яў. І пераважная тэмпература паветра да канца тыдня чакаецца ад нуля па поўночным усходзе да плюс 6 у паўднёва-заходніх раёнах. Папярэдне, да канца лютага ў нас захаваецца такое не па сезоне цёплае надвор'е.


Але ўсё ж такі вяртання маразоў у пачатку вясны сіноптыкі не выключаюць. Таму футры хаваць у далёкую шафу пакуль не варта.