Сталіца далучылася да Дня без аўтамабіля

22 сентября 2013

Знізіць выкіды шкодных рэчываў у атмасферу закліканы Дзень без аўтамабіля, да якога сёння, паводле традыцыі, далучыўся і Мінск. Прапанаваны пешаходныя экскурсіі па цэнтры сталіцы. А на вуліцы Карла Марксая ахвотныя малююць на асфальце свой праект зялёнага горада. Арганізатары ўсяляк заахвочваюць і адмову ад машын - наўзамен уласнага транспарту сёння можна бясплатна скарыстацца грамадскім альбо ўзяць напракат веласіпед.


Да Дня без аўтамабіля ў Мінску прайшоў і спецыяльны велапрабег па маршруце парк Горкага - Мінск-Арэна. Яго мэта - папулярызацыя двухколавага экалагічнага транспарту і здаровага ладу жыцця.