Сталічныя падатковыя службы правядуць шэраг праверак

4 ноября 2013
Пад кантролем фіскальных органаў акажуцца гандлёвыя арганізацыі, якія прадаюць тавар без адпаведных дакументаў, а таксама аўтатранспарт, які дастаўляе яго на месца продажу. Нагадаем, з пачатку года падатковыя службы правялі амаль 3 тысячы праверак. Па іх выніках амаль 30 мільярдаў рублёў паступіла ў бюджэт горада. Сума штрафаў склала амаль 6 мільярдаў рублёў.