Спіс даўгабудаў скарачаецца

15 августа 2013

У Мінску па стане на ліпень налічваліся 63 аб'екты жыллёвага будаўніцтва, тэрміны здачы якіх не раз пераносіліся. З іх 7 жылых дамоў і 1 пускавы комплекс ужо ўведзены ў эксплуатацыю. Лёсам астатніх аб'ектаў цікавіліся мінчане сёння падчас прамой тэлефоннай лініі са спецыялістамі Мінгарвыканкама. У прыватнасці, удакладнялі ступень будаўнічай гатоўнасці дамоў і тэрміны заканчэння ўсіх работ.


Нагадаем, рашэнне аб пераносе тэрмінаў гатоўнасці аб'ектаў прымае Мінгарвыканкам на падставе заявы заказчыкаў.