Сучасныя тэхналогіі - для зручнасці пасажыраў

20 января 2014

Тэрмінал для афармлення аплачаных праз Інтэрнэт квіткоў устанавілі на чыгуначным вакзале. Пакуль тэрмінал працуе ў тэставым рэжыме ў касавай зале на станцыі Мінск-Пасажырскі.


Для таго, каб атрымаць білет, пасажыру неабходна ўвесці нумар заказу, адзначаны пры анлайн-набыцці. Новая паслуга, у першую чаргу, прызначана для тых, хто аплаціў праязны дакумент праз Інтэрнэт без электроннай рэгістрацыі. Дарэчы, за тры няпоўныя дні эксплуатацыі тэрмінала пасажыры ўжо раздрукавалі 163 квіткі.


Алена Дудкіна, намесніца загадчыцы білетных кас продажу квіткоў вакзала станцыі Мінск-Ппасажырскі: Можна падысці, раздрукаваць, гэта хутка. Вы набіраеце штрых-код, націскаеце на друк і атрымліваеце праязны дакумент.



Нагадаем, паслуга электроннай рэгістрацыі дазваляе не афармляць аплачаныя праз Інтэрнэт праязныя дакументы ў касе. Яна даступная пры заказе квіткоў на ўсе цягнікі міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній ў межах Беларусі, а таксама ў напрамку Беларусь - Расія.