Сонечнае зацьменне доўжылася 6 хвілін

29 апреля 2014
Беларусы сёння а дзявятай гадзіне раніцы разам з жыхарамі Антарктыды, Аўстраліі і Тасманіі маглі ўбачыць Сонца ў агні. Сонечнае зацьменне доўжылася ўсяго 6 хвілін. Праўда, цалкам Сонца не закрылася. Паколькі спадарожнік Зямлі знаходзіўся максімальна далёка ад нашай планеты, Сонца выглядала як вогненнае кола. Убачыць аналагічнае сонечнае зацьменне жыхары нашай планеты ў наступны раз змогуць толькі праз 18 гадоў, 9 мая 2032 года.

Віктар Малышчыц, астраном: Само па сабе сонечнае зацьменне кольцападобнае. Гэта вельмі цікавая з'ява, падчас якой Сонца закрываецца дыскам Месяца так, што застаецца толькі тоненькае вузкае колца сонечнага святла. У гэты час у дастатковай ступені пацямнее, свет будзе змяняцца і выглядаць незвычайна.

Добра разгледзець можна было адразу чатыры планеты: Венеру, Сатурн, Марс і Юпітэр. Дарэчы, падчас сонечных успышак нават у нашай краіне можна ўбачыць палярнае ззянне. А лета парадуе беларусаў яшчэ адной рэдкай з'явай - сярэбранымі аблокамі.