Чвэрць мінскіх аўто абсталяваны ўжо тэрміналамі для безнаяўнага разліку. Каб мець максімальна камфортныя зносіны з турыстамі, таксісты і дыспетчары пачынаюць актыўна вывучаць замежныя мовы.
Ігар Верхавец, старшыня асацыяцыі Сталічнае таксі: Многія таксісты валодаюць замежнымі мовамі. Гэта не толькі англійская. Многія вадзіцелі пайшлі займацца на кароткатэрміновыя курсы, каб размаўляць з кліентамі. Інтэнсіўна абнаўляецца парк машын. Многія аўтамабілі ідуць на абнаўленне.
Змяненні закрануць і анлайн-заказы таксі. Да чэмпіянату свету плануюць абнавіць сайты службаў і зрабіць іх на замежных мовах.