Хутка ў Мінску зашумяць калядныя кірмашы

30 ноября 2019
Святочны настрой паступова ахоплівае сталіцу. І гэта тычыцца не толькі гарадскога дэкору. Хутка ў Мінску зашумяць калядныя кірмашы. Гандлёвыя рады на Кастрычніцкай плошчы і ля Палаца спорту сёлета пачнуць працу 14 снежня. Падхопяць святочную эстафету і творчыя калектывы. Побач з гарадской Ратушай і ля Палаца Рэспублікі з 28  снежня жыхары і госці ўбачаць сямейныя спектаклі. Яркай падзеяй напярэдадні Новага года стане і традыцыйнае шэсце Дзедаў Марозаў. 

У саму навагоднюю ноч у Мінску разгорнецца звыш двух дзясяткаў святочных лакацый у розных раёнах горада. Галоўнай стане Кастрычніцкая плошча. А ў 1:30 зіхатлівых зорак на небе дадасць салют.