Скандынаўскі цыклон Вінсэнс напярэдадні адступіў

3 декабря 2013

Скандынаўскі цыклон Вінсэнс, які прыйшоў у Мінскую вобласць, напярэдадні адступіў. Нагадаем, мінулай ноччу з-за моцнага ветру былі абясточаны больш за 330 населеных пунктаў. Найбольш ад непагоды пацярпелі Мінскі і Барысаўскі раёны. На гэты момант праблем з электразабяспячэннем у жыхароў цэнтральнага рэгіёну няма. Паводле звестак сіноптыкаў, сёння чакаецца пераважна без ападкаў, толькі месцамі ў паўночных раёнах вобласці пройдзе невялікі снег. Пры гэтым на дарогах будзе даволі слізка.


Дзмітрый Рабаў, начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра: У сераду і чацвер у сталічным рэгіёне чакаецца няўстойлівае надвор'е. Паветра будзе паступаць з Балтыйскага мора, таму надвор'е будзе ветранае, свежае і няўстойлівае. Чакаюцца ападкі ў выглядзе мократа снегу і дажджу. Тэмпература мінус 3 - плюс 3 градусы, таму на большай частцы тэрыторыі чакаецца галаледзіца,будзе слізка, таму ўладальнікам аўтатранспарту трэба быць вельмі ўважлівымі, а людзям абуваць адпаведны абутак, каб не атрымаць траўму.



Сапраўдная зіма ў Мінскую вобласць прыйдзе на прыканцы тыдня. Мінусавую тэмпературу і снег прынясе чарговы цыклон з Фінскага заліва. Пры гэтым слупкі тэрмометраў апусцяцца да 9 градусаў марозу.