Сезон суботнікаў распачаты ў сталіцы

15 марта 2014

Работнікаў з граблямі і лапатамі не спалохала ветранае і нават дажджлівае надвор'е. Дарэчы, на працу выйшлі сёння і кандыдаты ў дэпутаты ў мясцовыя Саветы.


Пра работу, якая заўсёды чакае добраахвотнікаў, - Наталля Кезік. Алена Анатольеўна на суботніку сёння за адказнага. Сочыць, каб агароджа была ўсталяваная і пафарбаваная акуратна. Ля станцыі метро Пушкінская вырашана было зрабіць своеасаблівую зону гасціннасці - з дэкаратыўнымі дрэвамі, а ў будучыні з рознакаляровымі кветкамі.


Пры гэтым і надзея арганізаваць такую пляцоўку была толькі на суботнік - супрацоўнікам ЖЭСа на гэта спатрэбіўся б не адзін дзень.


Роза з граблямі і венікам працуе кожны дзень. Яна ўжо некалькі гадоў запар у мясцовым ЖЭСе прыбіральшчыца. І кожны дзень добраўпарадкуе гэтыя двары. Але сёння, сцвярджае жанчына, працаваць у шмат разоў і весялей і хутчэй.


Планы на суботнік вялікія. За некалькі тыдняў неабходна прывесці ў парадак кожны закуточак горада. Адным толькі прыбіральшчыкам з такім аб'ёмам не справіцца.


Сезон суботнікаў сёння яшчэ толькі стартаваў. Маштабныя мерапрыемствы па навядзенні парадку ў сталіцы запланаваныя яшчэ як мінімум на дзве наступныя суботы.