Сур'ёзная аварыя на трасе Мінск - Віцебск

10 июля 2013

У МАЗ дарожнай службы на хуткасці ўрэзалася фура вольва. Сутыкненне здарылася раніцай на 72-м кіламетры дарогі. На гэтым участку якраз праводзяцца рамонтныя работы. Па якой прычыне дальнабойшчык пратараніў аранжавую цыстэрну, пакуль невядома. Магчыма, вадзіцель аўтацягніка заснуў за рулём. У выніку траўмы атрымаў сам дальнабойшчык і яго напарнік. Абодва яны шпіталізаваныя ў Плешчаніцкую бальніцу. ДАІ зараз праводзіць расследаванне.