Сёння ўсе працуючыя адзначаюць галоўнае свята працы - Першамай

1 мая 2013

Традыцыйныя шэсце і мітынг з транспарантамі, флагамі і рознакаляровымі паветранымі шарамі адбыўся ў парку Янкі Купалы.


 Расказвае Антаніна Станкевіч.


Гэты традыцыйны лозунг, які дайшоў яшчэ з савецкага мінулага, яны і сёння выкрыкваюць... з душой. Усе гэтыя людзі працуюць хто дзе: на прадпрыемствах, у школах, бальніцах. А таму ў свой законны выхадны, сярод працоўнага тыдня, з  задавальненнем выйшлі на свята, якое прысвечана ім самім.


Вялікімі калонамі прайшліся па праспекце. Места сустрэчы - у парку імя Янкі Купалы. Менавіта там праходзіць традыцыйны мітынг, прысвечаны Першамаю. Прымаюць удзел у ім не толькі тыя, хто помніць, як яно было ў Савецкім Саюзе. Больш за 30 тысяч чалавек налічылі арганізатары.


Яшчэ 150 гадоў таму працоўныя па ўсім свеце змагаліся, за здаецца, відавочнае. 8-гадзінны працоўны дзень, абедзенны перапынак, аплачваемы бальнічны ліст і адпачынак. Сёння так званым сацыяльным пакетам карыстаюцца ўсе беларусы. Але галоўнае: людзям ёсць дзе працаваць, а значыць,  і атрымаць сацпакет.


Узнімаюць  людзям настрой мастацкія калектывы і святочны гандаль. Бо з заканчэннем афіцыйнай часткі мерапрыемства - наперадзе ў будаўнікоў, урачоў, настаўнікаў, павароў, вадзіцеляў і іншых працуючых - цэлы вольны дзень. Законны выхадны, як-ніяк.


Пасля  афіцыйных мерапрыемстваў многія застануцца тут, у горадзе, дарэчы ва ўсіх парках сталіцы праходзяць святочныя мерапрыемтсвы. А іншыя падтрымаюць яшчэ адну традыцыю - паедуць на шашлыкі.