Сёння ў сталічным рэгіёне стартавала рэспубліканская акцыя Бяспечнае суседства

27 января 2014

Дарэчы, у ходзе рэйдаў ратавальнікі, міліцыянеры, камунальнікі і сацыяльныя работнікі асаблівую ўвагу нададуць супрацьпажарнай бяспецы. Прычым тых жыхароў, якія належаць да так званай групы рызыкі - у асноўным гэта людзі, якія вядуць асацыяльны лад жыцця і не плацяць за камунальныя паслугі. Не застануцца без увагі і адзінокія людзі, інваліды. Спецыялісты дапамогуць ім прывесці ў парадак электраправодку і пячное ацяпленне. Таксама ў школах, дзіцячых садках і ў працоўных калектывах ратавальнікі правядуць прафілактычныя гутаркі.


Адзначым, з пачатку года толькі у Мінскай вобласці здарылася больш за сотню пажараў. У полымі загінулі 15 чалавек. Акцыя Бяспечнае суседства працягнецца да 9 лютага.